Працягваюцца акцыі ў падтрымку беларускіх палякаў


13:08 24.02.2010


Bookmark and Share


Актывісты "Еўрапейскай Беларусі" правялі акцыю салідарнасці з актывістамі "Саюза палякаў Беларусі"


Плакат з лозунгам "Za naszą i waszą wolność" ("За нашу і вашу свабоду") быў вывешаны на мосце на перакрыжаванні праспектаў Жукава і Дзяржынскага.


"Гэты лозунг ўпершыню прагучалі падчас вызвольнага паўстання 1795 году на тэрыторыі сучасных Беларусі, Польшчы і Літвы, і пасля неаднойчы ўжываўся патрыётамі гэтых краінаў," -- сказаў адзін з удзельнікаў акцыі.


У апошні час у Беларусі ўзмацніліся рэпрэсіі супраць Саюза палякаў. 17 лютага польскі сейм прыняў рэзалюцыю, у якой асудзіў дзеянні Менска ў дачыненні да польскай меншасці ў Беларусі. У рэзалюцыі ўтрымліваецца рэкамендацыя разгледзець магчымасць вярнуцца да палітыкі санкцыяў у дачыненні да беларускага кіраўніцтва.




 

Падпіска:

Enter your email address:





Архіў сайта:

Календар